Разделы сайта

Главная

Аб'яўлены вынікі конкурсу

    Рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі былі падведзены вынікі ІІ Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых і творчых работ “Тут родныя трымаюць карані”.

    Конкурс навукова-даследчых і творчых работ – ініцыятыва ўстановы «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”», скіраваная на захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей у грамадстве, гісторыка-культурнай спадчыны народа, культуры сямейных адносін; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне і развіццё навукова-даследчых і творчых здольнасцей сярод навучэнцаў, студэнтаў і працоўнай моладзі.

    Дыпломам ІІ ступеніў намінацыі “Край мой родны, край прыгожы” ўзнагароджана Корнева Алена Пятроўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.п. Хоцімска”.

    Віншуем пераможцу конкурсу і жадаем творчых поспехаў, натхнення і новых дасягненняў!