Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.03.21

Спаборніцтвы па валейболе «Мяч над сеткай»

         22-24 сакавіка ў г. Крычаве прайшлі занальныя спаборніцтвы па валейболе «Мяч над сеткай» у праграме спартакіяды сярод дзяцей і юнацтва, якія займаюцца ў групах і секцыях фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай накіраванасці па месцы жыхарства. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з г. Крычава, г.п. Краснаполля, г. Клімавічы, г. Касцюковічы, г. Чэрыкава і г.п. Хоцімска.

         Па выніках спаборніцтваў 1-е месца заняла каманда Хоцімскага раёна (юнакі, дзяўчаты 2005-2007 гг.н.), 2-е месца - каманда Краснапольскага раёна і 3-е месца - каманда Касцюковіцкага раёна.

        Нашу каманду прадстаўлялі юнакі Мікіта Глушанков, Уладзіслаў Камісараў, Уладзіслаў Камкоў, Станіслаў Салагуб, Раман Бабекин, Сяргей Аўраменка, Аляксей Галавачоў, Уладзіслаў Вашчанка; дзяўчыны Марыя Кудрашова, Юлія Анішчанка, Дар'я Холалава, Кацярына Бут-Гусаім, Анастасія Панфіловіч, Алена Кудрашова і Карына Камкова. Трэнер каманды - Вікторыя Макаранка.

       Віншуем іх з перамогай і жадаем ім поспеху на абласных фінальных спаборніцтвах, якія пройдуць 8-9 красавіка ў г. Магілёве.