Раздзелы сайта

Галоўная

Апека і папячыцельства

 

   Ажыццяўленне функцый па апецы і папячыцельстве ў дачыненні да непаўналетніх асоб ажыццяўляе аддзел па адукацыі, спорту і турызму Хоцімскага райвыканкама (+3752247 79252).

АПЕКА І ПАПЯЧЫЦЕЛЬСТВА

   Апека і папячыцельства ўсталёўваюцца для выхавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама для абароны асабістых немаёмасных і маёмасных правоў і законных інтарэсаў гэтых дзяцей.

   Апека усталёўваецца над малалетнімі (да 14 гадоў), папячыцельства - над непаўналетнімі ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

   Апекунамі і папячыцелямі могуць быць дзеяздольныя грамадзяне обоего полу, за выключэннем:

- асоб, хворых на хранічны алкагалізм, наркаманію, таксікаманію;

- асоб, якія па стане здароўя не могуць ажыццяўляць правы i выконваць абавязкі апекуна, папячыцеля;

- асоб, пазбаўленых судом бацькоўскіх правоў;

- былых усынавіцеляў, калі ўсынаўленне было адменена з прычыны неналежнага выканання ўсынавіцелем сваіх абавязкаў;

- асоб, вызваленых ад абавязкаў апекуна або папячыцеля за неналежнае выкананне ўскладзеных на яго абавязкаў;

- асоб, якія маюць судзімасць за наўмысныя злачынствы, а таксама асоб, асуджалiся за наўмысныя цяжкiя або асаблiва цяжкiя злачынствы супраць чалавека;

- асобаў, дзецi якiх былi прызнаны маючымi патрэбу ў дзяржаўнай абароне ў сувязi з невыкананнем або неналежным выкананнем гэтымi асобамi сваiх абавязкаў па выхаваннi i ўтрыманнi дзяцей у адпаведнасцi з часткай першай артыкула 851 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і.

   Пры адсутнасці больш за 6 месяцаў бацькоў (аднаго з бацькоў) па ўважлівай прычыне над іх (яго) дзецьмі усталёўваецца апека і папячыцельства.

   Прыняцце рашэння аб устанаўленні апекі (папячыцельства) над непаўналетнім і прызначэнні апекуна (папячыцеля) ажыццяўляецца згодна пункта 4.4 закона аб адміністрацыйных працэдурах.