Раздзелы сайта

Галоўная

Ефрасіння Полацкая

Евфросиния Полоцкая. Фреска
Ефрасіння Полацкая. Фрэска

Ефрасіння Полацкая ўшаноўваецца як апякунка і нябесная заступніца зямлі беларускай.

Ефрасіння Полацкая нарадзілася каля 1101 г. (не пазней 1104) у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея.

Нечакана для блізкіх князёўна тайком прыняла пострыг пад імем Ефрасіння.

Прападобная Ефрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Па заказу Ефрасінні быў створаны унікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва, - крыж, названы яе імем.

Ефрасіння праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі і па яе заказу ў 50-я гг. XII стагоддзя была пабудавана царква святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. З імем асветніцы звязана і з’яўленне ў Беларусі прывезенага з Візантыі абраза Божай Маці, вядомага як “Маці боская Адзігітрыя Эфеская”.

Дабратворна паўплывала падзвіжніца і на пераадоленне варожасці паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі. Завяршэннем жыцця Ефрасінні Полацкай стала паломніцтва ў Іерусалім, у час якога яна захварэла і ў 1173 годзе памерла.

Асветніца была пахавана ў манастыры непадалёк ад Іерусаліма. У 1187 годзе яе мошчы былі перавезены ў Кіева-Пячэрскую лаўру, а ў 1910 – у Полацк, дзе знаходзяцца і да гэтага часу.