Барбара Радзівіл
Барбара Радзівіл, дачка Юрыя Радзівіла, вялікага гетмана літоўскага, каралева польская і вялікая княгіня ВКЛ, другая жонка Сігізмунда (Жыгімонта) II Аўгуста.
Нарадзілася ў 1520 г, памерла ў 1551 г. праз паўгода пасля сваёй каранацыі. Пахавана ў Віленскім кафедральным касцёле.
Барбара Радзівіл стала гераіняй многіх легенд, у якіх выступае ў вобразе Чорнай панны, а гісторыі рамантычнага кахання Барбары і Жыгімонта прысвечаны шматлікія мастацкія творы.