Раздзелы сайта

Галоўная

Жарэс Алфёраў

Алфёраў Жарэс Іванавіч
Алфёраў Жарэс Іванавіч

Жарэс Іванавіч Алфёраў, расійскі фізік. Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 г. у Віцебску. Аўтар больш як 600 навуковых работ.

Акадэмік Расійскай АН (1991). Замежны член НАН Беларусі (1995), Акадэміі навук ГДР (1987), Польскай АН (1988), Нацыянальнай інжынернай АН ЗША (1990), Нацыянальнай АН ЗША (1990). Ганаровы доктар Гарвардскага універсітэта (1988). З 1990 г. віцэ-прэзідэнт Расійскай АН. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2000).

Заснаваў Фонд падтрымкі адукацыі і навукі, у заснаванне якога ўклаў трэць атрыманай ім Нобелеўскай прэміі. Мэта фонду – падтрымка фундаментальных даследаванняў у галіне фізікі, жыццёва неабходных для развіцця эканомікі.